На магіле аўтара бел-чырвона-белага сцяга ў Коўне паставяць новы помнік

На 25 сакавіка запланаванае ўрачыстае адкрыццё новага помніка на магіле дзеяча Беларускай Народнай Рэспублікі Клаўдзія Дуж-Душэўскага, расказвае «Еўрарадыё». На помнік з мінулага года збіралі грошы беларусы Коўны.

Клаўдзій Дуж-Душэўскі пахаваны ў Коўне (Каўнасе) на Пятрашунскіх могілках. Раней на помніку яму не было тэксту па-беларуску – быў толькі па-літоўску. Беларусы Коўны, дзе пахаваны Дуж-Душэўскі, збіралі грошы на новы помнік: каб на ім быў тэкст па-беларуску і каб былі флагштокі для бел-чырвона-белага сцяга і сцяга з гербам Пагоня.

Дуж-Душэўскі быў актыўным удзельнікам беларускага руху ў Расейскай імперыі, Беларускай народнай Рэспубліцы, Заходняй Беларусі ў складзе Польшчы, працаваў у незалежнай Літве, перажыў рэпрэсіі пасля акупацыі Літвы саветамі. Ён лічыцца стваральнікам эскізу бел-чырвона-белага сцяга ў якасці беларускага дзяржаўнага: продкі сучасных беларусаў з даўніны выкарыстоўвалі герб Пагоня, але адзінага сцяга не мелі, а Дуж-Душэўскі прапанаваў эскіз сцяга з колерамі герба – гарызантальнымі белай, чырвонай і белай палосамі, які стаў сцягам Беларускай Народнай Рэспублікі, а потым на некалькі гадоў і сцягам Рэспублікі Беларусь.

Пра яго «Белсат» летась выпусціў дакументальны фільм:

Алесь Наваборскі belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны