Абвінавачваныя запатрабавалі адвод суддзі і допуск журналістаў: як праходзіць працэс у «карагоднай справе»

Трэці працэс у «карагоднай справе» над 14 абвінавачванымі праходзіць 15 красавіка ў судзе Маскоўскага раёну Берасця. Вядзе яго суддзя Іна Клышпач.

У Берасці працягваюцца суды ў «карагоднай справе»

Спачатку на працэс не пусцілі незалежных журналістаў і некалі дзясяткаў чалавек, але абвінавачваныя дабіліся, каб у залу прапусцілі журналістаў БелаПАНу і частку публікі: яны адмовіліся сядаць на лаўкі ў зале суда, пакуль не будуць выкананыя іхныя патрабаванні.

Таксама 12 з 14 падсудных запатрабавалі адвод суддзі, але ім адмовілі.

Падчас паседжання суддзя Клышпач часта павышае голас і не дае выказацца 63-гадовай пенсіянерцы Алене Гнаўк, якая таксама праходзіць у «карагоднай справе».

Пенсіянерка Алена Гнаўк у судзе ў «карагоднай справе». Фота: Белсат

У прыватнасці спадарыня Алена заявіла, што суд ёсць замоўленым мерапрыемствам, а справа палітычна матываваная і замоўленая не зусім здаровым грамадзянінам Лукашэнкам, якога самога трэба было б судзіць за захоп улады.

Гнаўк прасіла далучыць да матэрыялаў справы артыкул з «Брестской газеты», у якім напісана, што за апошнія 2 гады берасцейскі гарвыканкам не дазволіў ніводнай з трохсот заявак грамадзянаў на правядзенне масавых акцыяў. Гнаўк у гэтым адмовілі, таксама адмовілі ў адводзе прадстаўнікоў абвінавачання.

«Карагодная справа» – адна з самых вялікіх палітычных справаў у Беларусі. Што трэба пра яе ведаць

АД, belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны