Работніцу Полацкага гісторыка-культурнага запаведніку звольнілі, пакуль яна была «на соднях»

Супрацоўніца Полацкага гісторыка-культурнага запаведніку Тамара Джумантаева выйшла на волю 13 красавіка і даведалася, што падкуль адбывала арышт, яе звольнілі, паведамляе «Позірк» са спасылкай на ўласную крыніцу.

Тамара Джумантаева. Фота: belarus.by

Тамары Джумантаевай 63 гады. Раней яна была дырэктаркай Полацкага гісторыка-культурнага запаведніку. У 2014 годзе ёй далі званне «Чалавек года Віцебшчыны – 2014».

Таксама 13 красавіка вызвалілі полацкага фатографа Кірыла Смалякова і электрыка гісторыка-культурнага запаведніку (імя не называецца).

14 красавіка на волю выйшлі старэйшы навуковы супрацоўнік Полацкай мастацкай галерэі Аляксандр Касцюкевіч і Алена Ходзікава, якая раней звольнілася з запаведніку. Яны адбылі па 15 содняў арышту.

Полацкага навукоўца Ігара Бортніка арыштавалі яшчэ на 13 содняў

Вядома, што паўторна былі арыштаваныя наваполацкі фатограф Ігар Супранёнак, а таксама супрацоўнік запаведніку Ігар Бортнік.

Аблаву на работнікаў музеяў у Полацку і Наваполацку здзейснілі 29 і 30 сакавіка. Былі затрыманыя больш за 10 чалавек, іх абвінавацілі ў захоўванні і распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў. У некаторых забралі тэхніку.

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны