Колькі каштуе кроп, кріп, krapai, koperek і კამა? Схадзілі на рынкі ў розных краінах
2024.04.16 14:56
«Белсат» паглядзеў на цэны сезонных прадуктаў у Менску, Варшаве, Вільні, Кіеве і Тбілісі, а таксама на сярэднія заробкі ў Беларусі, Польшчы, Літве, Украіне і Грузіі.
Гандлёвы шэраг прадуктовага рынку ў Тбілісі, Грузія. 12 красавіка 2024 года. Фота: Белсат
Вакол Камароўскага рынку ў Менску ў сацыяльных сетках апошнім часам былі спрэчкі. Адныя пісалі, што «нешматлюдна, і не дзіва, бо цэны вунь якія». Другія адказвалі, што «людзей вунь колькі, і цэны нармальныя». Параўналі цэны на Камароўцы з цэнамі ў сталіцах іншых краінаў, дзе цяпер жыве шмат беларусаў.
Параўноўвалі цэны на сезонныя прадукты – такія, па якія варта ісці на рынкі проста зараз. Лічылі цэны на кілаграм агуркоў, маладой бульбы і клубніцаў; 100 грамаў кропу, пятрушкі і зялёнай цыбулі; пучок радыскі (у ім мае быць каля 300 грамаў, але з дакладнай вагой – як пашчасціць) і адну кветку цюльпана.
Статыстыка
Цэны на рынках у Менску, Варшаве, Вільні, Кіеве і Тбілісі. 14 красавіка 2024 года. Выява: Белсат
Для аналізу бралі мінімальныя цэны на прадукты прыстойнай якасці. Напрыклад, клубніцы на менскай Камароўцы бываюць і за 15 рублёў, і за 25, але можна знайсці за 12 – і здаецца, не зусім ужо кепскі прадукт. Або ў Варшаве можна знайсці агуркі і за 7,80 злотага, але нейкія яны падазрона жоўтыя, лепш ужо за 8,80 узяць.
Цэны трэба суадносіць з заробкамі. Самыя свежыя лічбы сярэдняга налічанага заробку (да вынятку падаткаў і збораў) у пераліку на беларускія рублі паводле курсу Нацыянальнага банку Беларусі такія.
Польшча – 6518,12 рубля (7978,99 злотага, звесткі за люты-2024);
Літва – 7342,17 рубля (2110 еўраў, звесткі за IV квартал 2023 года);
Украіна – 1401,09 рубля (16 836,84 грыўні, звесткі за снежань 2023 года);
Грузія – 2469,12 рубля (2044,5 лары, звесткі за IV квартал 2023 года).
Такім чынам, наш набор прадуктаў можна купіць 72 разы на беларускі сярэдні заробак «бруднымі», 219 разоў – на польскі, 134 разы – на літоўскі, 27 разоў – на ўкраінскі, 121 раз – на грузінскі.
Рынак Шэмбэка ў Варшаве
Агуркі на рынку Шэмбэка ў Варшаве, Польшча. 12 красавіка 2024 года. Фота: БелсатБульба на рынку Шэмбэка ў Варшаве, Польшча. 12 красавіка 2024 года. Фота: БелсатКлубніцы на рынку Шэмбэка ў Варшаве, Польшча. 12 красавіка 2024 года. Фота: БелсатКроп на рынку Шэмбэка ў Варшаве, Польшча. 12 красавіка 2024 года. Фота: БелсатГародніна на рынку Шэмбэка ў Варшаве. Польшча, 12 красавіка 2024 года. Фота: БелсатЦюльпаны на рынку Шэмбэка ў Варшаве, Польшча. 12 красавіка 2024 года. Фота: Белсат
Кальварыйскі рынак у Вільні
Агуркі на Кальварыйскім рынку ў Вільні, Літва. 13 красавіка 2024 года. Фота: БелсатБульба на Кальварыйскім рынку ў Вільні, Літва. 13 красавіка 2024 года. Фота: БелсатКлубніцы на Кальварыйскім рынку ў Вільні, Літва. 13 красавіка 2024 года. Фота: БелсатКроп на Кальварыйскім рынку ў Вільні, Літва. 13 красавіка 2024 года. Фота: БелсатПятрушка на Кальварыйскім рынку ў Вільні, Літва. 13 красавіка 2024 года. Фота: БелсатРадыска на Кальварыйскім рынку ў Вільні, Літва. 13 красавіка 2024 года. Фота: БелсатЦыбуля на Кальварыйскім рынку ў Вільні, Літва. 13 красавіка 2024 года. Фота: БелсатЦюльпаны на Кальварыйскім рынку ў Вільні, Літва. 13 красавіка 2024 года. Фота: Белсат
Уладзімірскі рынак у Кіеве
Агуркі на Уладзімірскім рынку ў Кіеве, Украіна. 14 красавіка 2024 года. Фота: БелсатМаладая бульба на Уладзімірскім рынку ў Кіеве, Украіна. 14 красавіка 2024 года. Фота: БелсатКлубніцы на Уладзімірскім рынку ў Кіеве, Украіна. 14 красавіка 2024 года. Фота: БелсатПятрушка і кроп на Уладзімірскім рынку ў Кіеве, Украіна. 14 красавіка 2024 года. Фота: БелсатРадыска на Уладзімірскім рынку ў Кіеве, Украіна. 14 красавіка 2024 года. Фота: БелсатЗялёная цыбуля на Уладзімірскім рынку ў Кіеве, Украіна. 14 красавіка 2024 года. Фота: БелсатЦюльпаны на Уладзімірскім рынку ў Кіеве, Украіна. 14 красавіка 2024 года. Фота: Белсат
Дэзерцірскі рынак у Тбілісі
Агуркі на Дэзерцірскім рынку ў Тбілісі, Грузія. 12 красавіка 2024 года. Фота: БелсатМаладая бульба на Дэзерцірскім рынку ў Тбілісі, Грузія. 12 красавіка 2024 года. Фота: БелсатКлубніцы на Дэзерцірскім рынку ў Тбілісі, Грузія. 12 красавіка 2024 года. Фота: БелсатЗеляніна на Дэзерцірскім рынку ў Тбілісі, Грузія. 12 красавіка 2024 года. Фота: БелсатЗеляніна на Дэзерцірскім рынку ў Тбілісі, Грузія. 12 красавіка 2024 года. Фота: БелсатЦюльпаны на Дэзерцірскім рынку ў Тбілісі, Грузія. 12 красавіка 2024 года. Фота: БелсатГандлёвы шэраг Дэзерцірскага рынку ў Тбілісі, Грузія. 12 красавіка 2024 года. Фота: Белсат
Камароўскі рынак у Менску
Мы не можам гэтага паказаць з увагі на бяспеку нашых журналістаў: у Беларусі пераследуюць супрацоўнікаў незалежных медыяў, і ўжо не проста штрафуюць, а садзяць за краты. Таму «шпіёнілі» за радзімай праз сацыяльныя сеткі і каментары ў іх.