Грузія перастане прасіць пры заездзе даведку пра вакцынацыю ад COVID-19 ці ПЛР-тэст

Цяпер пры заездзе або прылёце ў краіну не будуць пытаць ні ПЛР-тэсту, ні даведкі пра вакцынацыю ад каронавірусу. На самаізаляцыю выправаджваць не будуць.

Від на Тбілісі, Грузія. Фота: Piotr Pogorzelski / Белсат

Урад Грузіі пастанавіў 14 чэрвеня ўнесці змены ў правілы ізаляцыі і каранціну. Цяпер любая асоба, якая прыбывае з-за мяжы, незалежна ад грамадзянства, вызваленая ад абавязкаў паказваць дакументы аб поўным курсе вакцынацыі ад COVID-19 або адмоўны ПЛР-тэст. Таксама вызваляюць ад абавязку ісці на самаізаляцыю.

Амаль усе ковідныя абмежаванні ў Грузіі знялі ў сакавіку. Але новыя выпадкі COVID-19 усё яшчэ ёсць, штодня ад каронавіруса ў Грузіі паміраюць каля 5-10 асобаў.

Грузія – адна з нешматлікіх краінаў, куды можна лятаць наўпрост з Беларусі. Між Беларуссю і Грузіяй дзейнічае бязвізавы рэжым, у Грузіі грамадзянін Беларусі можа заставацца без візы адзін год. Грузія папулярная сярод беларускіх палітычных уцекачоў і эканамічных эмігрантаў.

Куды паехаць адпачыць? Асноўныя маршруты ў беларусаў гэтым летам

Алесь Наваборскі belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны