Нацпаліцыя Украіны перадухіліла тэракт супраць кіраўніцтва краіны

Нацыянальная паліцыя Украіны перадухіліла тэракт супраць кіраўніцтва краіны. Аб гэтым заявіў намеснік кіраўніка МУС Украіны Яўген Енін у эфіры нацыянальнага тэлемарафону.

Паводле яго слоў, тэракт удалося прадухіліць дзякуючы інфармацыі, атрыманай ад аператыўных крыніц.

Яўген Енін. Фота: UkrainaOnlline/Telegarm

«Жадаю падкрэсліць, што нам актыўна дапамагае насельніцтва. І шмат у чым дзякуючы інфармацыі, атрыманай ад нашых аператыўных крыніц, нам удалося нават папярэдзіць тэракт супраць кіраўніцтва нашай дзяржавы. Я ўпэўнены, што пасля перамогі можна будзе распавесці пра гэта значна больш», – заявіў Енін у эфіры нацыянальнага тэлемарафона.

Калі менавіта гэта адбылося і іншых падрабязнасцяў намеснік кіраўніка МУС не паведаміў, аднак паабяцаў, што «пасля перамогі можна будзе расказаць пра гэта больш».

«Змагацца з фашызмам – самая патрэбная праца на свеце». Баец-каліновец – пра полк і сяброў з БелаПАН

Алена Рувіна belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны