Міністэрства юстыцыі звярнулася ў Вярхоўны суд з просьбай прыпыніць дзейнасць руху «За свабоду».
Адпаведны дакумент на сваёй старонцы ў Фэйсбуку апублікаваў старшыня руху Юрый Губарэвіч. Яго запрашаюць на размову ў межах падрыхтоўкі да судовага паседжання.
Учора ў офісе руху «За свабоду» адбыўся ператрус. Таксама вобшук прайшоў у кватэры намесніка старшыні руху «За Свабоду» Віктара Янчурэвіча.
Рух «За свабоду» быў заснаваны пасля выбараў 2006 года кандыдатам у прэзідэнты Аляксандрам Мілінкевічам. У 2008 годзе рух атрымаў афіцыйную рэгістрацыю. З 2016 года «За свабоду» узначальвае Юрый Губарэвіч.
ІІ belsat.eu