У Бабруйску загінуў сувязіст-кантрактнік з Хойнікаў. Кажуць, трапіў пад цягнік

Пра смерць вайскоўца па горадзе папаўзлі розныя чуткі. Сваяк загінулага кажа, што трагедыя здарылася ў непрацоўны час, але пры загадкавых абставінах.

Валерый Калыхан – вайсковец з Хойнікаў, які, паводле Zerkalo.io, загінуў у Бабруйску. Фота: Валерый Калыхан / VK

У Хойніках вечарам 12 ліпеня пахавалі вайскоўца, пра смерць якога былі разнастайныя чуткі: хтосьці нават казаў, што мужчыну знайшлі на чыгунцы з агнястрэльным раненнем. Выданне Zerkalo.io звязалася са сваяком загінулага.

Паводле выдання, пахавалі 21-гадовага Валерыя Калыхана, які служыў сувязістам у Бабруйску з траўня – калі скончылася тэрміновая служба, пайшоў на кантракт у тую ж частку, дзе служыў раней.

Сваяк загінулага расказаў, што цяпер ідзе расследаванне здарэння:

«Ведаю толькі, што ўсё здарылася ў непрацоўны час. Яны ў той дзень з сябрамі адпачывалі, смажылі шашлыкі. Ён не піў, бо быў за рулём. І нейкім чынам Валера апынуўся ў іншай частцы гораду і трапіў пад цягнік».

Як кажа сваяк загінулага, Валерый «хацеў жыць»: нядаўна быў у адпачынку і прыязджаў дамоў – расказваў, як купіў новы тэлевізар і як марыць купіць машыну, дапамагаў бацькам, бо ў сям’і чацвёра дзяцей. Хоць ён «не марыў аб арміі», але «яму там вельмі падабалася».

Міністэрства абароны Беларусі не паведамляла пра здарэнне і на момант публікацыі не адказала на пытанні Zerkalo.io.

Лукашэнка пагражае вайной – украінцы гатовыя адбіцца

Алесь Наваборскі belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны