У Слоніме на станцыі сартавання смецця знайшлі артылерыйскі снарад

Артылерыйскі снарад. Ілюстратыўнае фота. Фота: zviazda.by

Міністэрства надзвычайных сітуацыяў паведаміла пра выяўленне артылерыйскага снарада на транспартнай стужцы ў будынку цэха для сартавання смецця на тэрыторыі Слонімскага ГУП ЖКГ.

Інцыдэнт здарыўся 14 жніўня.

Адміністрацыя прадпрыемства з будынку эвакуявала 20 чалавек.

Група размінавання забрала снарад для знішчэння.

МГ belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны