З 1 верасня вырастуць пенсіі

Прэс-служба Лукашэнкі паведаміла, што сёння быў падпісаны ўказ «Аб павышэнні пенсіяў» з 1 верасня 2023 года. 

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Белсат

Згодна з указам, з 1 верасня прадугледжваецца пераразлік працоўных пенсіяў і іх павышэнне ў сярэднім на 5 %.

Паведамляецца таксама, што на выплату пенсіяў у верасні будзе накіравана 1,7 мільярда беларускіх рублёў, з іх 72 мільёны – дадатковыя расходы ў сувязі з павышэннем.

Апошні раз павелічэнне пенсіяў праводзілася з 1 траўня 2023 года, у сярэднім яны выраслі на 5 %.

Раман Шавель belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны