У Віцебску сышоў з рэек грузавы цеплавоз і цыстэрна з бензінам

На станцыі Віцебск 15 кастрычніка адбыўся сход манеўровага цеплавоза, цыстэрны з бензінам і пустога вагона грузавога цягніка. У выніку інцыдэнту ніхто не пацярпеў, паведамляе Беларуская чыгунка.

 

Таварны цягнік едзе праз станцыю Менск-Усходні. Фота: Белсат

Каля 6 гадзіны раніцы 15 кастрычніка на станцыі Віцебска з рэек сышоў манеўровы цеплавоз. Акрамя цеплавозу пацярпелі цыстэрна з бензінам і пусты вагон. Беларуская чыгунка паведамляе, што ў выніку здарэння пацярпелых няма, а цыстэрна з палівам не атрымала пашкоджанняў, урону экалогіі не нанесена.

Прычыны здарэння высвятляюцца. На станцыі цяпер ліквідуюць наступствы сыходу цеплавозу і вагонаў з рэек, працуе аднаўленчы цягнік.

Рух цягнікоў па станцыі Віцебск не спыняўся. Адбылася нязначчная затрымка ў графіцы руху двух пасажырскіх цягнікоў.

У аўтобусным парку Віцебску ноччу гарэлі чатыры аўтобусы

Алена Аляксандрава belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны