Зміцер Мірашbelsat.eu
15 лістапада Жанну Жалевіч выклікалі на гутарку ў Першамайскі РАУС Віцебску, праз тры гадзіны журналістка не выйшла з пастарунку, ейны тэлефон не адказвае, паведамляе «Віцебская Вясна».
Размаўляючы праз тэлефон з супрацоўнікам МУС, Жанна Жалевіч спытала, ці браць ёй з сабою нейкія рэчы. Міліцыянт параіў узяць «на ўсялякі выпадак». З кароткай тэлефоннай размовы жанчына даведалася, што ў ейных сацыяльных сетках знайшлі, як патлумачыў міліцыянт, допісы «са сцягам» і «з надпісамі».
Найбольш верагодна, што журналістку затрымалі паводле абвінавачання ў несанкцыянаваным пікетаванні (арт. 24.23 КаАП), мяркуюць праваабаронцы. Дата суда невядомая.
Апошнімі гадамі Жанна Жалевіч у якасці журналісткі супрацоўнічала з выданнем «Витебский курьер», у асноўным пісала пра культурніцкія падзеі гораду. У Віцебску яе ведаюць як абаронцу жывёлы.
Паводле Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ), за кратамі ў Беларусі на сёння застаецца 31 прадстаўнік медыяў.
Зміцер Мірашbelsat.eu