Боснія і Герцагавіна афіцыйна атрымала статус кандыдата на ўступленне ў ЕЗ

Лідары краінаў Еўразвязу афіцыйна пацвердзілі рэкамендацыю Еўракамісіі і надалі Босніі і Герцагавіне статус кандыдата на ўступленне ў ЕЗ, піша AFP.

Сцяг Еўразвязу. Брусель, Бельгія. 21 чэрвеня 2022 года. Фота Аліса Ганчар/ Белсат

Боснія і Герцагавіна накіравала заяўку на ўступленне ў ЕЗ у 2016 годзе. Цяпер гэтую ініцыятыву афіцыйна падтрымалі ў Еўразвязе. Боснія і Герцагавіна атрымала статус кандыдата на ўступленне ў Еўразвяз.

Апошняй краінай, якая ў 2013 годзе далучылася да ЕЗ, была Харватыя.

Алена Аляксандрава belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны