Валавая вонкавая запазычанасць Беларусі склала $ 36,66 млрд на 1 кастрычніка і знізілася на 7,8 % з пачатку года, паведамляе Нацыянальны банк. За трэці квартал зніжэнне склала 0,5 %.
З агульнага доўгу $ 10,14 млрд склалі кароткатэрміновыя даўгі і $ 26,52 млрд – доўгатэрміновыя.
Амаль палова ўсіх даўгоў прыпадае на сектар дзяржаўнага кіравання – $ 17,17 млрд. У прыватнасці за кошт гэтай групы адбылося зніжэнне агульнага доўгу. З 1 студзеня 2023 года дзяржаўнае кіраванне знізіла запазычанасць на 7,2 %.
97 % даўгоў у замежнай валюце і 3 % – у нацыянальнай.
Валавы вонкавы доўг Беларусі – гэта сума ўсіх абавязанняў і адсоткаў па іх рэзідэнтаў Беларусі перад нерэзідэнтамі. У адрозненне ад вонкавага дзяржаўнага доўгу, які ўлічвае толькі абавязанні ўраду перад нерэзідэнтамі, валавы вонкавы доўг ахоплівае абавязанні ўсіх рэзідэнтаў Беларусі перад нерэзідэнтамі.
Арсен Рудэнка belsat.eu