Намеснік міністра замежных справаў Украіны Андрэй Мельнік папрасіў канцлера Нямеччыны Оляфа Шольфа перадаць Украіне шматмэтавыя баявыя самалёты «Tornado». Пра гэта палітык напісаў у сваім Twitter-акаўнце.
Намеснік міністра замежных справаў Украіны Андрэй Мельнік 16 студзеня публічна звярнуўся да кіраўніцтва Нямеччыны праз Twitter.
«У мяне ёсць творчая прапанова да нашых нямецкіх сяброў. Бундэсвэр мае 93 шматмэтавыя баявыя самалёты «Tornado», што будуць неўзабаве выведзеныя з эксплуатацыі і замененыя на F-35. Хоць гэта і стары рэактыўны знішчальнік, але ўсё ж такі вельмі магутны. Чаму б не паставіць гэтыя «Tornado» ва Украіну?», – напісаў Андрэй Мельнік.
I have a creative proposal to our German friends. The Bundeswehr has 93 Tornado multirole combat aircraft that will be decommissioned soon & replaced by F-35.
Though it’s an old jet fighter, but still very powerful. Why not to deliver these Tornados to Ukraine @Bundeskanzler? pic.twitter.com/KxTZdUQLAS— Andrij Melnyk (@MelnykAndrij) January 15, 2023
Вядома, што мінулым тыднем бюджэтны камітэт Бундэстагу ўхваліў планы набыцця новых 35 знішчальнікаў за 10 мільярдаў еўра. А самалёты «Tornado» будуць выведзеныя з эксплуатацыі ў сувязі з узростам.
Антон Тачняк belsat.eu