Медыі: Расея плануе масава задзейнічаць авіяцыю супраць Украіны

Выданне «Важные истории» паведамляе, што расейскія вайскоўцы вырашылі масава выкарыстоўваць авіяцыю на фронце і гэта можа прывесці да павелічэння стратаў з абодвух бакоў.

Нягледзячы на ўсе намаганні, падчас вайны Расея не здолела знішчыць украінскія СПА. Таму непасрэдна над лініяй фронту і тым больш у глыбіні ўкраінскай тэрыторыі расейцы вельмі рэдка выкарыстоўваюць сваю авіяцыю, бо гэта можа пагражае ім вялікімі стратамі.

Цяпер, як пішуць «Важные истории», расейскае камандаванне вырашыла змяніць падыходы. Журналісты спасылаюцца на крыніцу, блізкі да Мінабароны РФ.

«Раней яе [авіяцыю] бераглі, яна амаль не залятала ў зону дзеяння ўкраінскай СПА. Цяпер вырашылі змяніць тактыку», – кажа наш суразмоўца. Ён лічыць, што самалёты і верталёты «будуць масава збіваць», але ў ЗСУ ўсё роўна ўзнікнуць праблемы.

На гэтым тыдні «Financial Times» са спасылкай на дадзеныя заходняй разведкі паведаміла, што Расея сцягвае баявую авіяцыю да межаў Украіны. Суразмоўцы брытанскага выдання ў NATO распавялі, што Расея рыхтуе паветраную кампанію, у якой задзейнічае каля 80% сваёй авіяцыі і паспрабуе знішчыць СПА Украіны.

Глеб Нержын belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны