Украіна страціла на вайне каля трох тысяч вайскоўцаў

Уладзімір Зяленскі распавёў пра страты сярод асабовага складу ЗСУ. Паводле прэзідэнта Украіны, падчас вайны з Расеяй загінулі каля трох тысяч вайскоўцаў. Пра гэта ён заявіў у інтэрв’ю CNN.

Украінскія вайскоўцы пасля раздачы гуманітарнай дапамогі жыхарам Бучы, Украіна. 2 красавіка 2022 года. Фота: МП / Белсат

Украінскія афіцыйныя асобы мяркуюць, што з пачатку расейскага ўварвання загінулі ад 2500 да 3000 украінскіх вайскоўцаў. Пры гэтым Уладзімір Зяленскі дадаў, што каля 10 тысяч украінскіх вайскоўцаў параненыя і што «цяжка сказаць, колькі выжыве».

Паводле Зяленскага, колькасць ахвяраў сярод мірнага насельніцтва падлічыць складаней.

«Вельмі цяжка казаць пра мірных жыхароў, бо на поўдзень ад нашай краіны, дзе заблакаваныя гарады і пасёлкі – Херсон, Бярдзянск, Марыупаль далей на ўсход, і раён на ўсходзе, дзе знаходзіцца Валнаваха, – мы проста не ведаем, колькі людзей загінула ў тым раёне, які заблакаваны», – сказаў Зяленскі.

Што да стратаў Расеі, то Генштаб Украіны паведамляе пра 20 тысячаў вайскоўцаў. Раней у Крамлі заявілі, што ў вайне загінулі 1351 жаўнер.

Уладзімір Зяленскі не выключае, што Расея можа выкарыстаць ядравую зброю

belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны