Партыя «Слуга народу»: За дзень на Данбасе гінуць да 500 украінскіх вайскоўцаў

Да 1000 чалавек атрымліваюць раненні штодня, да 500 з іх гінуць, перадае «Axios» заяву кіраўніка фракцыі ўкраінскай кіроўнай партыі «Слуга народу» Давіда Арахаміі, які прыехаў з візітам у ЗША.

Барадзянка, Кіеўская вобласць, Украіна. 11 чэрвеня 2022 года. Фота: Алесь Усцінаў / Белсат

Арахамія падкрэсліў, што за апошнія тыдні гэтыя лічбы выраслі. Гэтак, яшчэ 10 чэрвеня дарадца Офісу Зяленскага Міхайла Падаляк казаў, што штодзённыя страты Украіны складаюць ад 100 да 200 чалавек, а 9 чэрвеня міністр абароны Украіны Аляксей Рэзнікаў паведаміў, што ЗСУ штодня губляюць «да сотні байцоў забітымі і да 500 параненымі».

Паводле Арахаміі, Украіна мабілізавала 1 млн чалавек і мае магчымасць набраць яшчэ 2 млн.

«Нашая перагаворная пазіцыя насамрэч даволі слабая, мы не хочам сядзець за сталом перамоваў, калі мы ў такой пазіцыі. Нам трэба нейкім чынам павярнуць падзеі назад», – падкрэсліў Давід Арахамія. Ён заявіў, што ўкраінскія вайскоўцы павінны перайсці ў контрнаступленне, каб вярнуць тэрыторыі.

ЗША выдзеляць Украіне яшчэ 1 млрд долараў на ваенную дапамогу і 225 млн – на гуманітарную

Марыя Мурашка belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны