Вынікі пошуку для:

Выйшла на волю блогерка Вольга Такарчук

Вольга Такарчук выйшла на волю сёння раніцай, паведамляе «Вясна».

Блогерка Вольга Такарчук на волі. Фота: Белсат
Блогерка Вольга Такарчук на волі. Фота: Белсат
Блогерка Вольга Такарчук на волі. Фота: Белсат

За кратамі яе ўтрымлівалі больш за год.

У снежні 2021 года Вользе прысудзілі 1,5 года калоніі. Яе абвінавачвалі адразу паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэксу.

Таксама з жаночай калоніі сёння выходзіць Анастасія Міронцава.

Анастасія Міронцава. Фота: Вясна

Яе разам з сястрой Вікторыяй затрымалі яшчэ ў кастрычніку 2020 года ў межах крымінальнай справы паводле ч. 1 арт. 342 КК. Справа звязаная з падзеямі 10 жніўня ў Менску. Пазней іх абвінавацілі яшчэ ў гвалце ў дачыненні супрацоўнікаў МУС, а Вікторыю таксама абвінавацілі ў супраціве супрацоўніку органаў унутраных справаў. 1 красавіка Анастасію прысудзілі да 2 гадоў калоніі, а Вікторыю – да 2,5 года.

У Насты і Змітра Дашкевічаў нарадзіўся сын. Гэта чацвёртае дзіця ў сям’і

Марыя Мурашка belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны