Галоўнае за сёння: ператрусы, прысуды студэнтам і неймаверныя беларускі

Палітычны крызіс у Беларусі працягваецца 342 дзень. «Белсат» падводзіць вынікі гэтага дня.

Выракі па справе студэнтаў

Фігурантаў справы абвінавацілі паводле ч. 2 арт. 17 і ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу («Арганізацыя дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, учыненыя групай асобаў»). З санкцыі пракурора абвінавачаныя з моманту затрымання застаюцца пад вартай.

Вынеслі прысуд у «справе студэнтаў»: ад 2 да 2,5 года калоніі

Святлана Ціханоўская наведае ЗША

Былая кандыдатка на прэзідэнцтва Беларусі Святлана Ціханоўская 18 ліпеня адправіцца з працоўным візітам у ЗША. Пра гэтым паведамляецца ў ейным Telegram-канале.

Палітык наведае Вашынгтон, Нью-Ёрк і Каліфорнію.

Святлана Ціханоўская наведае ЗША

Сілавікі прыйшлі да праваабаронцаў, актывістаў і журналістаў

Да вядоўцы праграмы «Кожны з нас» журналіста Глеба Лабадзенкі, журналісткі Хрысціны Чарняўскай, Ганны Галёты, Любові Лунёвай, Ларысы Шчыраковай, журналістаў Сяргея Скулаўца, Яўгена Меркіса, Ігара Ільяша, гарадзенскага журналіста-фрылансера Аляксея Кайрыса і фатографа-фрылансера з Горадні Аляксандра Саенкі. Таксама прыйшлі да журналіста Паўла Мажэйкі, заснавальніка культурніцкай прасторы «Цэнтр гарадскога жыцця» ў Горадні. Супрацоўнікі Берасцейскага крымінальнага вышуку прыходзілі ў Пінску да журналіста Віктара Ярашука.

Па ўсёй краіне прайшла атака сілавікоў на журналістаў «Белсату». Галоўнае

У дырэктаркі грамадскай арганізацыі «Экадом» Марыны Дубінай адбываецца ператрус па месцы прапіскі паводле артыкулаў 293, 342 КК. Сама Марына не дома.

Ператрус у дырэктаркі «Экадому»

Раніцаю 16 ліпеня сілавікі прыйшлі да журналіста радыё «Свабода» Валянціна Жданко.

Сілавікі прыйшлі да журналістаў радыё «Свабода»

КДБ называе свае дзеянні комплексам мер па зачыстцы ад радыкальна настроеных асоб.

«У найбольш актыўных падпісчыкаў дэструктыўных Telegram-каналаў, такіх як АГСБ (Атрад грамадзянскай самаабароны Беларусі), «Буслы ляцяць», Exomon і іншых, у дачыненні да якіх мелася аператыўная інфармацыя аб дачыненні да экстрэмісцкай дзейнасці, праведзеныя ператрусы. Канфіскавана траўматычная зброя, боепрыпасы, наркатычныя сродкі, нацысцкая сімволіка і атрыбутыка », – распавёў намеснік начальніка следчага ўпраўлення КДБ Канстанцін Бычак.

КДБ зноў знайшло ў актывістаў зброю, наркотыкі і сімволіку

 

МГМ, belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны