Вынікі пошуку для:

Новыя ператрусы ў офісах праваабаронцаў

У офісе праваабарончай арганізацыі «ТаймАкт» праходзіць ператрус, паведамляе Тэлеграм-канал Антона Матолькі.

Прадстаўнік «ТаймАкт», які паведаміў пра ператрус, кажа, што шукаюць заснавальніка ўстановы.

Таксама ператрусы ў «Прававой ініцыятыве».

Правялі ператрус у сябры ўправы Яўгена Пугача, сканфіскавалі тэхніку, не затрымлівалі. Праводзяць ператрус на лецішчы ў праваабаронцы Галіны Усцінавай, забралі тэхніку і дакументы.

Па месцы рэгістрацыі старшыні «Прававой ініцыятывы» Вікторыі Фёдаравай быў ператрус у сувязі з крымінальнай справай аб масавых беспарадках. Вікторыя за межамі Беларусі з сакавіка-2021.

16 ліпеня ад раніцы праходзяць ператрусы ў журналістаў незалежных медыяў і грамадскіх актывістаў.

З ператрусам прыйшлі да мамы праваабаронцы Сяргея Усцінава

Ператрус у дырэктаркі «Экадому»

Ад раніцы ператрусы і вобшукі ў журналістаў «Белсату». ВІДЭА

Сілавікі прыйшлі да журналістаў радыё «Свабода»

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны