Украіна прыгразіла судом найбуйнейшым банкам Захаду

Украінскія ўлады заяўляюць, што выдаванне крэдытаў кампаніям, якія пастаўляюць расейскую нафту, прыводзіць да зацягвання вайны супраць Украіны, паведамляе УНІАН.

Фота мае ілюстрацый характар. 27 чэрвеня 2022 года. Фота: Белсат

Лісты з патрабаваннем спыніць супрацу з агрэсарам атрымалі як мінімум чатыры банкі: «JPMorgan», HSBC, «Citigroup» і «Crédit Agricole».

Міністэрства юстыцыі збіраецца падаць супраць банкаў пазоў у Міжнародны крымінальны суд пасля заканчэння вайны. Спецыяльныя службы Украіны цяпер збіраюць інфармацыю аб фінансавых установах, якія падтрымліваюць гандаль расейскім палівам.

Вайна ва Украіне. Падсумоўваем асноўныя падзеі на вечар 15 ліпеня

Марыя Мурашка belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны