У Гомельскай вобласці махляры збіраюць грошы для палітзняволеных, а потым знікаюць

Праваабаронцы паведамляюць пра некалькі выпадкаў падману родных палітычных зняволеных, калі да іх звяртаюцца незнаёмыя людзі, прапануючы дапамогу ў зборы сродкаў на падтрымку палітвязня, а пасля збору грошай гэтыя людзі знікаюць.

Такі від махлярства заўважаны ў Гомельскай вобласці.

Праваабаронцы раяць родным зняволеных звяртацца ў правераныя ініцыятывы па падтрымцы палітвязняў і заўсёды правяраць, ці сапраўды ён належыць да гэтай ініцыятывы. Напрыклад, можна напісаць гэтай ініцыятыве і спытаць, ці ёсць у іх такі чалавек.

Таксама праваабаронцы нагадваюць, што для пераліку грошай на картку не патрэбны CVC-код. З ахвотнымі дапамагчы можна дамовіцца аб офлайн-падтрымцы – напрыклад, каб яны дапамаглі прадуктамі для збору перадачы, узгадніўшы час або спіс неабходнага.

Як распачаўся рух вольных спартоўцаў Беларусі. Вялікая размова з Аляксандрам Апейкіным

Алена Рувіна belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны