Памёр пісьменнік і перакладчык Алесь Жук

Памёр беларускі празаік, драматург, перакладчык і рэдактар, сябра Саюзу пісьменнікаў СССР Алесь Жук, паведамляе БелТА. Яму было 75 гадоў.

Пісьменнік Алесь Жук. Фота: «ЛіМ» / zviazda.by

Алесь Жук, беларускі празаік, драматург, сцэнарыст, перакладчык і рэдактар, памёр напярэдадні ўвечары. Пісьменніку было 75 гадоў. Прычынаў смерці не называюць.

Развітанне адбудзецца заўтра ў рытуальнай зале на вуліцы Куляшова ў Менску.

Жук пачаў друкавацца з сярэдзіны 1960-х гадоў. Адзін з самых значных ягоных твораў – аповесць «Праклятая любоў», што ўвайшла ў аднайменны зборнік. За гэтую кнігу ў 1992 годзе ён атрымаў Дзяржаўную прэмію Беларусі імя Коласа.

Пераклаў на беларускую мову аповесць «Сабачае сэрца» і раман «Майстар і Маргарыта» Міхаіла Булгакава, аповесць Гаўрыіла Траяпольскага «Белы Бім Чорнае вуха» і іншыя творы.

У розныя гады прадаваў рэдактарам у выдавецтве «Мастацкая літаратура», газеце «Літаратура і мастацтва», у часопісах «Маладосць», «Полымя», «Нёман» і «Беларусь».

Алесь Жук – бацька Дзмітрыя Жука, які ў свой час быў кіраўніком прэс-службы Лукашэнкі і дырэктарам дзяржаўнага інфармацыйнага прадпрыемства БелТА, а з 2018 года – галоўны рэдактар газеты «СБ. Беларусь сегодня».

Памёр пісьменнік Серж Мінскевіч

Сяргей Крот belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны