Вынікі пошуку для:

«Ён страціў усялякую легітымнасць». Верагодны пераемнік Мэркель падтрымаў новыя санкцыі супраць Лукашэнкі

Олаф Шольц. Фота: Olaf Kosinsky / Wikimedia

Кандыдат у канцлеры Нямеччыны, дзейны віцэ-канцлер Олаф Шольц у святле цяперашняй сітуацыі з мігрантамі на мяжы Беларусі і Польшчы 15 лістапада, назваў Аляксандра Лукашэнку «дыктатарам», які выкарыстоўвае людзей у «ганебнай гульні», каб аказаць ціск на Еўрапейскі Саюз.

«Перш за ўсё, трэба дакладна сказаць, што размова ў Беларусі ідзе аб дрэнным дыктатары. І не трэба нічога хаваць, ён страціў усялякую легітымнасць», – сказаў Шольц, перадае «Deutsche Welle».

Палітык падтрымаў пашырэнне Радай ЕЗ крытэрыяў санкцый у дачыненні да ўладаў Беларусі. На яго думку, гэта правільны адказ на дзеянні Беларусі. Пры гэтым Шольц дадаў, што паведамленні аб першым зваротным рэйсе з мігрантамі і бежанцамі, здаецца, паказваюць, што рашучая рэакцыя еўрапейскай супольнасці ўжо прыносіць свой плён.

ЗША разам з саюзнікамі рыхтуюць новыя санкцыі супраць Лукашэнкі

Олаф Шольц таксама выказаўся ў абарону Польшчу на фоне крытыкі ў сувязі з умацаваннем ёй мяжы з Беларуссю.

«Думаю, што калі польскі ўрад прымае такое рашэнне, то не нам казаць, што ён не павінен гэтага рабіць», – заявіў Шольц.

Паводле яго, занадта лёгка асуджаць нешта на адлегласці, не даючы пры гэтым рэцэптаў, як урэгуляваць сітуацыю больш эфектыўна.

Аляксандр Лукашэнка і Ангела Мэркель паразмаўлялі па тэлефоне наконт міграцыйнага крызісу

Нагадаем, што ўвечары 15 лістапада стала вядома, што Аляксандр Лукашэнка і канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель правялі тэлефонную размову.

Прэс-служба Лукашэнкі паведамляе, што падчас размовы быў абмеркаваны шэраг праблем, і перш за ўсё сітуацыя з бежанцамі на беларуска-польскай, беларуска-літоўскай і беларуска-латвійскай межах.

«Не запрашэнне да дыялогу». Святлана Ціханоўская пракаментавала званок Ангелы Мэркель

МГ belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны