Фінляндыя закрые чатыры з дзевяці пунктаў пропуску на мяжы з Расеяй

Фінляндыя пайшла на закрыццё памежных пунктаў, каб спыніць паток прэтэндэнтаў на прытулак, заявіў прэм’ер-міністр краіны Пэтэры Орпа.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: pexels.com

«Урад сёння пастанавіў, што Фінляндыя закрые некаторыя пункты пераходу ўсходняй мяжы. Усходняя мяжа для гэтай часткі будзе закрытая ў ноч з пятніцы на суботу», – кажа Орпа.

МУС Фінляндыі прагназаваў павелічэнне колькасці нелегальных мігрантаў з Іраку, Сірыі, Емену і Турцыі. Урад краіны папярэджваў пра магчымасць закрыцця пераходаў, калі Расея працягне дазваляць людзям, якія не маюць візаў ЕЗ, праходзіць у бок Фінляндыі. Праблемы пачаліся восенню 2023 года.

Прэзідэнт Фінляндыі Саўлі Нійністэ раней заявіў, што рост колькасці прэтэндэнтаў на прытулак, якія прыбываюць на ўсходнюю мяжу краіны, выкліканы помстай Расеі за супрацу Фінляндыі са Злучанымі Штатамі ў абароннай сферы.

Фінляндыя далучалася да NATO у красавіку 2023 года.

Швецыя і Фінляндыя падалі заяўкі на ўступленне ў NATO. Як на гэта рэагуе Расея

Арсен Рудэнка belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны