Не стала полацкай мастачкі Кацярыны Мясніковай

Пра смерць 42-гадовай мастачкі Кацярыны Мясніковай паведаміла ў «Фэйсбуку» адна з беларускіх мастачак. Кацярына апошнія гады змагалася з ракам.

Кацярына Мяснікова. Фота: Кацярына Мяснікова / Facebook

«Сёння. Аб адзінаццатай. Наша Кацюша. Яе не стала. Яна ўсё роўна перамагла», – напісала яе блізкая сяброўка і мастачка.

Кацярына Мяснікова нарадзілася ў Полацку 1 мая 1981 года. У родным горадзе скончыла мастацкую школу, потым – мастацка-графічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Машэрава (вядомы «худграф»). Працавала ў тэхніцы пастэлі, большасць сваіх твораў стварала падчас пленэраў. Кацярына была куратаркай пленэру «У пошуках Атлантыды» і мастацкага праекту «Беларускі АРТ-Алфавіт».

Блізкія да яе людзі казалі пра яе як пра чалавека, адданага мастацтву і Беларусі. Светлая памяць!

Былога палітвязня знайшлі мёртвым у следчым ізалятары Варшавы

Зміцер Міраш belsat.eu 

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны