Ператрус у заснавальніка «Кінашколы», «перазатрыманне» Белавуса… Рэпрэсіі за 16 снежня

У Беларусі штодзень затрымліваюць, судзяць, садзяць і ладзяць ператрусы з палітычных прычынаў. «Белсат» пераказвае, што адбываецца з рэпрэсіямі за адзін толькі дзень 16 снежня.

Фота мае ілюстрацыйны характар. За сустрэчай вернікаў царквы «Новае жыццё» назірае міліцыя. 21 лютага 2021 года. Фота: АК / Белсат

Таццяну Батуру трэці раз асудзілі на 15 дзён арышту. Жанчыну затрымалі 15 лістапада перад судом над палітычнай зняволенай Вольгай Залатар. Паводле звестак назіральнікаў «Вясны», яна ў карцары трымала галадоўку цягам пяці дзён. Батуру ў трэці раз не азнаёмілі з матэрыяламі справы. Паводле пратаколу, яе з Акрэсціна выклікалі на гутарку ў РУУС, а там яна «пачала паводзіць сябе агрэсіўна і задзірліва, гучна крычаць, на заўвагі не рэагавала». Яна не прызнала сваю віну, але суддзя Юлія Блізнюк прызнала яе вінаватай у «дробным хуліганстве».

Пракуратура пачала крымінальную справу за скандаванне «Ганьба!» пасля прысуду Вітольду Ашурку

У заснавальніка «Кінашколы» Андрэя Палупанава праводзяць ператрус. Пра гэта Беларускай радзе культуры паведамілі ягоныя суседзі. Падрабязнасці невядомыя. Прыватную кінашколу з ініцыятывы Палупанава адкрылі ў 2009 годзе, пра поспехі кінашколы расказвалі ў тым ліку дзяржаўныя медыі. Пад «зачыстку» НДА яна не трапіла.

За падпіскі на «экстрэмісцкія» тэлеграм-каналы затрымалі мастачку з кампаніі «Vizor Games»

У Мастах на працы затрымалі выкладчыцу сальфеджыа. Галіну Цярэнцеву забралі з працы ў Дзіцячай школе мастацтваў «за фота ў фэйсбуку», піша «Вясна». Падрабязнасці невядомыя.

Фрылансер радыё «Свабода» Андрэй Кузнечык не выйшаў на волю пасля 20 дзён арышту

Палітвязня Дзмітрыя Абрамука змясцілі ў ШІЗА. Як стала вядома праваабаронцам «Вясны», на Дзмітрыя склалі адразу чатыры рапарты за тое, што ён адмовіўся ад прыбірання туалету, на ПГД быў з тэлефонам, за тумбачкай адміністрацыя нібыта знайшла волас пасля прыбірання і палічыла, быццам ён не прыбіраў зусім і за тое, што лаяўся матам. Сам Абрамук мяркуе, што правядзе ў ШІЗА мінімум 40 дзён.

Супраць блогера Павука распачалі крымінальную справу за «абразу прадстаўніка ўлады»

Палітвязень Ігар Банцэр не выйшаў з карцару за дзень да выхаду на волю. «Вясна» піша, што рок-музыку Ігара Банцэра з 25 лістапада ўтрымліваюць у карцары за розныя “парушэнні”. Учора ён павінен быў выйсці, але яго зноў пакаралі двума суткамі ў карцары. А ўжо заўтра ён мае выйсці на волю – сканчаецца тэрмін пакарання.

КДБ назвала «экстрэмісцкім фармаваннем» платформу «Сход»

Заснавальнік Symbal.by не выйшаў на волю пасля другіх «содняў». Паводле Symbal.by, Павел Белавус быў «перазатрыманы», заўтра мусіць адбыцца чарговы суд.

Актывістаў запрасілі вярнуцца ў Беларусь пад гарантыі ананіма

АА belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны