У Кіеве назвалі заявы Лукашэнкі фэйкам і часткай інфармацыйнай вайны

Служба бяспекі Украіны адрэагавала на заяву Аляксандра Лукашэнкі пра нарошчванне Украінай вайсковага патэнцыялу на мяжы з Беларуссю. У ведамстве лічаць, што словы Лукашэнкі з’яўляюцца фэйкам і часткай інфармацыйнай вайны, піша Interfax.

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што каля мяжы Беларусі Украіна нарошчвае сілы, засяроджваючы падраздзяленні нацыянальнай гвардыі з «нацыяналістаў-радыкалаў». Служба бяспекі Украіны назвала гэтую заяву фэйкам.

«Акрамя падкрэсліваем: маніпулятыўныя заявы пракрэмлёўскіх палітыкаў і прадстаўнікоў дзяржаваў-сатэлітаў РФ пра нібыта нарошчванне Украінаю паблізу ўласнай мяжы «нацыяналістаў-радыкалаў», якія нібыта горшыя за «натаўскіх вайскоўцаў», не адпавядаюць рэчаіснасці, і зʼяўляюцца палітычнай часткай інфармацыйнай вайны», – паведаміў прэсавы-сакратар СБУ Арцём Дзехцярэнка.

У СБУ заклікалі ўкраінскія і міжнародныя медыі дбайна правяраць падобную інфармацыю, каб не садзейнічаць рэалізацыі варожых спецыяльных інфармацыйных аперацый.

Украіна заяўляе пра пагрозу хімічнага забруджвання на Данбасе ў выніку дзеянняў Расеі

СК belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны