Другія содні раённы цэнтр застаецца без водазабеспячэння. У горадзе вызначылі 11 месцаў, куды ў аўтацыстэрнах прывозяць ваду. Усталяваныя 37 біяпрыбіральняў, паведамляе газета «Раённыя будні».
Камісія надзвычайных сітуацыяў пры Пружанскім райвыканкаме паінфармавала, што прычынай аварыі стала «паломка адной з помпаў» на каналізацыйнай станцыі. На час рамонту ўлады пастанавілі прыпыніць водазабеспячэнне. Чыноўнікі абяцаюць, што ваду вернуць «у найкарацейшыя тэрміны».
БелТА піша, што адмыслоўцы ўжо адпампавалі сцёкавыя воды з прыёмнай камеры каналізацыйнай станцыі, праводзіцца рэвізія помпавага абсталявання і запорнай арматуры.
Насельніцтва Пружанаў – каля 18 тысячаў чалавек.
Сяргей Крот belsat.eu