Сёння «Белавія» прадае квіткі за € 24

«Белавія» прадае квіткі паводле тарыфу «Прома» за € 24 у адзін бок на ўсе беспасярэднія рэгулярныя рэйсы. Прапанова дзеіць толькі 17 студзеня.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Белсат

Квіткі можна набыць на даты з 17 студзеня да 24 сакавіка 2024 года.

«Максімальны тэрмін перабывання ў пункце прызначэння паводле маршруту туды і назад – 1 месяц», – піша авіякампанія.

Колькасць месцаў абмежаваная. «Белавія» адзначае, што кошт пазначаны без уліку таксаў і збораў.

«Белавія» лятае ў Расею, Турцыю, Грузію, Казахстан, Азербайджан, Таджыкістан, Аб’яднаныя Арабскія Эміраты, Індыю.

Напярэдадні авіякампанія паведаміла, што ў Нацыянальным аэрапорце Менск змяняецца сістэма апрацавання багажу. Праз гэта могуць адбывацца затрыманні рэйсаў. Працы запланаваныя да 31 сакавіка.

«Белавія» папярэдзіла пра магчымыя затрыманні рэйсаў. Вінаватыя дроны?

Арсен Рудэнка belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны