Як прайшлі тры дні суда над Кацярынай Андрэевай і Дар’яй Чульцовай

У судзе Фрунзенскага раёну Менску 18 лютага суддзя Наталля Бугук агучыць вырак у справе журналістак «Белсату» Кацярыны Андрэевай і Дар’і Чульцовай. Нашых каляжанак вінавацяць паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу («Арганізацыя і рыхтаванне дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак»). Кацярыне Андрэевай і Дар’і Чульцовай пагражае да 3 гадоў пазбаўлення волі.

Першы дзень суда над журналісткамі

Дзяўчат пачалі судзіць 9 лютага ў судзе Фрунзенскага раёну сталіцы. У першы дзень працэсу на судзе дапыталі сведак. Ахвочых трапіць у залу суда было даволі шмат, але пусцілі далёка не ўсіх.

Дар’я Чульцова і Кацярына Андрэева ў судзе Фрунзенскага раёну. Менск, Беларусь. 9 лютага 2021 года. Фото: АВ / «Белсат»

Ужо ў першы дзень суда муж Кацярыны Андрэевай Ігар Ільяш выказаў меркаванне, што працэс не зойме шмат часу.

«Аснова ўсёй справы – стрым. Уся справа пабудаваная на нахабнай падмене сэнсу. Жывы рэпартаж следства лічыць кіраваннем масавымі закалотамі. Гэта абсурд. Фактычна цягам двух месяцаў следства нічога не адбывалася. Што да доказаў, як нічога ў следства не было, так нічога і няма. Працэс, думаю, вельмі хутка будзе праходзіць. Наўрад ці за сёння паспеюць, усё ж ёсць шматгадзінны стрым, які трэба адгледзець. Я дапускаю, што ўжо заўтра можа быць вырак. Адвакаты даюць прагноз, што працэс будзе цягнуцца да канца тыдня».

«Амаль тры месяцы за кратамі». Суд над журналісткамі «Белсату». Онлайн

Ад «Менсктрансу» на судзе выступіў Раман Прановіч, таксама выступілі мясцовыя жыхары і ўладальнікі кватэры, з якой дзяўчаты вялі стрым.

Першая палова дня ў судзе над журналісткамі «Белсату»: віны не прызнаюць, сведкі кажуць, што заклікаў не было

Дар’я Чульцова адмовілася даваць паказанні. Кацярына Андрэева выступіла з прамоваю, пасля якой у зале суда раздаліся апладысменты.

Апладысменты пасля прамовы Кацярыны Андрэевай у судзе і адмова Дар’і Чульцовай даваць паказанні

Абаронца Кацярыны ўжо ў першы дзень судовага паседжання заявіў, што няма віны ў дзеяннях дзяўчат.

Адвакат Андрэевай: «Я не пачуў нічога, што б сведчыла пра крымінальныя дзеянні з боку Дар’і ці Кацярыны»

Другі дзень суда

Другое паседжанне ў справе журналістак «Белсату» Кацярыны Андрэевай і Дар’і Чульцовай адбылося 16 лютага. На суд прыйшло вельмі шмат людзей. У судовую залу зайшлі сваякі, а вось незалежныя журналісты на суд не трапілі, туды пусцілі толькі дзяржаўных.

На паседжанні глядзелі стрым Кацярыны і Дар’і з разгону плошчы Пераменаў.

Суд Андрэевай і Чульцовай: якія словы са стрыму палічылі заклікам?

Таксама выступіў прадстаўнік «Менсктрансу».

Другі дзень суда над Кацярынай Андрэевай і Дар’яй Чульцовай. ОНЛАЙН

Трэці дзень суда

17 лютага, на трэцім паседжанні ў справе журналістак «Белсату» Кацярыны Андрэевай і Дар’і Чульцовай, адбыліся спрэчкі бакоў.

Трэці дзень суда над Кацярынай Андрэевай і Дар’яй Чульцовай. ОНЛАЙН

У пачатку паседжання суддзя Наталля Бугук зачытала на беларускай мове лінгвістычны аналіз стрыму, які замовілі адвакаты. Эксперт, прадстаўнік Акадэміі навук, акадэмік Аляксандр Лукашанец у дакуменце адзначыў, што словы Кацярыны Андрэевай не ўтрымліваюць заклікаў да нейкіх актыўных дзеянняў, яна апісвае сітуацыю. У экспертызе сцвярджаецца, што адсутнічаюць прыкметы арганізацыі дзеянняў і звароты да ўдзельнікаў. Відаць, што Кацярыне цяжка гэта чуць.

Працяг працэсу над Кацярынай Андрэевай і Дар’яй Чульцовай. Дзень трэці. Фота: «Белсат»

Наступнаю слова ўзяла дзяржаўная абвінаваўца Аліна Касьянчык. Яна лічыць, што Кацярына ведала, што на месца прыехала міліцыя. Пра гэта сведчыць тое, што дзяўчыны хаваліся ад праваахоўнікаў у кватэры і хаваліся ад дронаў, клалася на падлогу.

Паводле Аліны Касьянчык, адвакаты спрабуюць пазбавіць іх адказнасці ад здзейсненага злачынства. У выніку яна запатрабавала для Кацярыны Андрэевай і Дар’і Чульцовай 2 гады пазбаўлення волі кожнай. Просіць сканфіскаваць усю тэхніку на карысць дзяржавы.

Памочніца пракурора запытала 2 гады зняволення для журналістак «Белсату» Кацярыны Андрэевай і Дар’і Чульцовай

Абаронцы дзяўчат Сяргей Зікрацкі і Аляксандр Хаецкі перакананыя, што ў словах Кацярыны няма ніводнага, якое б магло быць успрынятае як заклік да масавых беспарадкаў, і ў іхных дзеяннях таксама. А бок абвінавачвання не падаў ніводнага пацверджання гэтага парушэння. Журналісткі добра і мірна выконвалі свае абавязкі, а калі іх вінавацяць за іхную працу, то гэта парушае міжнародныя нормы свабоды слова.

Доказаў няма, а ў падзеях на плошчы Пераменаў вінаватыя ўлады. Высновы адвакатаў Кацярыны Андрэевай і Дар’і Чульцовай

Выступілі на судзе і Кацярына Андрэева з Дар’яй Чульцовай.

Апошнія словы ў судзе Кацярыны Андрэевай і Дар’і Чульцовай

 

Пасля судовага паседжання ў эфіры «Белсату» абаронца Кацярыны Сяргей Зікрацкі распавёў, што насамрэч не бачыць у дзеяннях дзяўчат прыкметаў злачынства, і адзначае, што іхная віна не даказаная.

Абаронца журналістак «Белсату»: Кацярына і Дар’я не здзейснілі ніякага крымінальнага ўчынку

Прысуд дзяўчатам агучаць 18 лютага а 10:00.

Кацярына Андрэева і Дар’я Чульцова былі затрыманыя 15 лістапада 2020 года за стрым, падчас якога паказалі жорсткі разгон акцыі памяці Рамана Бандарэнкі і разбурэнне сілавікамі народнага мемарыялу на плошчы Пераменаў.

Стрым яны вялі з кватэры на 14-м паверсе дому на Сморгаўскім тракце, куды іх пусцілі гаспадары. Пасля завяршэння акцыі спецназаўцы са зброяй выламалі дзверы ў кватэру і затрымалі дзяўчат.

20 лістапада журналісткам выставілі абвінавачанне паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу («Арганізацыя і рыхтаванне дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак»). Для дзяўчат абралі меру стрымання ў выглядзе ўтрымання пад вартай ды этапавалі ў жодзінскую турму. У Жодзіне трымалі ў асобных камерах. Напярэдадні суда дзяўчат этапавалі ў Менск.

Кацярына і Дар’я сваёй віны не прызналі. Акрамя таго, Каця наагул адмовілася даваць паказанні падчас следства.

Міжнароднае падтрыманне

Кацярыну і Дар’ю прызналі палітычнымі вязнямі ўжо праз чатыры дні пасля выстаўлення ім абвінавачання. А ў снежні дзяўчаты сталі лаўрэаткамі прэміі праваабарончай супольнасці Беларусі «Журналіст года». Брытанская праваабарончая арганізацыя «Article 19» у адмысловай заяве падкрэслівае, што абвінавачанні, выстаўленыя журналісткам, супярэчаць міжнародным стандартам у галіне правоў чалавека, а іхны пераслед – парушэнне права на свабоду выказвання думкі.

Дар’я Чульцова і Кацярына Андрэева: што трэба ведаць пра зняволенных журналістак «Белсату» і іх пераслед

У абарону журналістак выступіла Беларуская асацыяцыя журналістаў, ПЭН-цэнтр Беларусі, Асацыяцыя польскіх журналістаў, Нацыянальны саюз журналістаў Украіны і Еўрапейская федэрацыя журналістаў, расейскія няўрадавыя арганізацыі «Свабоднае слова» і ПЭН-Масква. Саюз журналістаў Літвы ўзнагародзіў журналістак прэміяй «Надзея свабоды».

У межах міжнароднага праекту салідарнасці з палітычнымі вязнямі «хросным» Кацярыны Андрэевай стаў сусветна вядомы нямецкі філосаф Юрген Габэрмас (Jürgen Habermas). А Дар’ю Чульцову пад апеку ўзяла дэпутатка літоўскага Сейму Даля Асанавічуце (Dalia Asanavičiūtė).

Працяг судзілішча над Кацярынай Андрэевай ды Дар’яй Чульцовай

СК belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны