Лукашэнка заявіў, што можа прызнаць ЛНР і ДНР

Аляксандр Лукашэнка, наведваючы 17 лютага палігон Асіповіцкі, дзе праходзіць сумеснае аператыўнае вучэнне ўзброеных сіл Беларусі і Расеі, пракаментаваў магчымасць прызнання сепаратысцкіх рэгіёнаў Украіны «ЛНР» і «ДНР».

Аляксандр Лукашэнка 17 лютага. Фота: прэс-служба Лукашэнкі

Лукашэнка заявіў, што рашэнне пытання аб іх прызнанні будзе сумесным з РФ і ўзаемавыгадным.

«Мы дамовімся з Пуціным, як нам зрабіць, каб было лепш для Расеі і для Беларусі. Але гэта будзе сумеснае рашэнне», – цытуе Лукашэнку ягоная прэс-служба.

Еўразійскі фонд не дасць Беларусі 3,5 мільярда долараў, якія прасіў Лукашэнка

Напярэдадні стала вядома, што Беларусь не атрымае ад Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця запытаныя 3,5 мільярда долараў. Масква гатовая аказаць толькі меншую падтрымку і тое дзеля аплаты ранейшых даўгоў Менску.

ПС belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны