«The New York Times»: У вайне супраць Украіны загінулі ўжо больш за 7 тыс. расейскіх вайскоўцаў

Амерыканскае выданне «The New York Times» піша, што ад пачатку ўварвання ва Украіну Расея страціла забітымі ўжо больш за 7 тыс. чалавек. Ад 14 да 21 тыс. чалавек атрымалі раненні.

Пра гэта кажуць крыніцы выдання ў амерыканскіх спецслужбах. Прычым гэта яшчэ кансерватыўная ацэнка расейскіх стратаў.

Выданне адзначае, што Расея ўжо цяпер страціла больш, чым ЗША падчас шматгадовых ваенных кампаніяў у Іраку і Афганістане.

У Генеральным штабе Збройных сілаў Украіны 16 сакавіка паведамілі, што Расея страціла каля 13,8 тыс. чалавек.

Што вядома пра страты Украіны і Расеі ў вайне?

РР belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны