Расея нанесла ракетныя ўдары па інфраструктуры Сумшчыны

Цягам 17 сакавіка расейская армія ўчыніла ракетныя атакі на два гарады Сумскай вобласці – Канатоп і Сумы.

Расея ўчыніла ракетную атаку на інфраструктуру Сумскай вобласці. Фота: Sumy_news_ODA / Telegram

Як паведамляе Сумская абласная вайсковая адміністрацыя, у Сумах і Канатопе былі пашкоджаны абʼекты цывільнай інфраструктуры. Паводле папярэдняй інфармацыі, пацярпелых у абодвух выпадках не было.

Мясцовыя ўлады не ўдакладняюць, якія канкрэтна абʼекты трапілі пад удар.

Раней Паветраныя сілы ЗСУ папярэджвалі аб актыўнасці расейскай тактычнай авіяцыі на паўночна-ўсходнім напрамку і пагрозе выкарыстання авіяцыйных ракетаў.

Расея нанесла ракетны ўдар па Мікалаеве

Глеб Нержын belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны