Сібірскі батальён паведаміў пра захоп пасёлку ў Белгародскай вобласці

«Сібірскі батальён», які разам з Легіёнам «Свабода Расеі» і «Расейскім добраахвотніцкім корпусам», удзельнічае ў рэйдзе супраць памежных рэгіёнаў РФ, заявіў пра захоп населенага пункту.

Расейскія і чачэнскія добраахвотнікі ЗСУ у Горкаўскім. Фота: Сибирский Батальон / Telegram

«Падраздзяленні расейскіх вызваленчых сілаў разам з добраахвотнікамі Чачэнскай рэспублікі Ічкерыя зайшлі ў населены пункт Горкаўскае на тэрыторыі РФ і захапілі будынак мясцовай адміністрацыі», – гаворыцца ў паведамленні. 

Абноўлена 14:27. Легіён «Свабода Расеі» паведаміў, што пасёлак Горкаўскі знаходзіцца «пад кантролем расейскіх вызваленчых сілаў».

16 сакавіка губернатар Белгародскай вобласці Вячаслаў Гладкоў паведамляў, што Горкаўскае знаходзіцца пад абстрэламі ЗСУ. Паводле яго, у пасёлку былі выбітыя вокны, пашкоджаныя дахі і фасады ў чатырох прыватных домаўладаннях, таксама пашкоджаныя некалькі гаспадарчых пабудоў.

Станам на 2010 год у Горкаўскім жыло больш як 400 асобаў.

РДК, Легіён і Сібірскі батальён. Што за расейцы ваююць супраць Крамля і за Украіну

Якуб Хруст belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны