Падчас велікоднай імшы Папа Рымскі звярнуўся да ўкраінцаў

Па ўсім свеце каталікі 17 красавіка святкуюць Вялікдзень – адно з самых галоўных хрысціянскіх святаў.

Папа Францішак бярэ ўдзел ва ўрачыстай цырымоніі Велікоднай вігіліі ў базыліцы Святога Пятра ў Ватыкане 16 красавіка 2022 г. Фота: Stefano Costantino / MEGA / The Mega Agency / Forum

Як паведамляе DW, падчас велікоднай імшы ў ватыканскай базіліцы Святога Пятра Папа Рымскі Францішак звярнуўся да ўкраінскай дэлегацыі, у складзе якой быў у тым ліку мэр Мэлітопалю Іван Фэдараў. Раней Фэдараў пабываў у расейскім палоне.

«У гэтай цемры, у якой вы жывяце, цемры вайны, жорсткасці, сёння ўсе мы молімся за вас і разам з вамі. Мы молімся, бо так шмат пакутаў. Усё, што мы можам вам даць, гэта быць побач, маліцца і сказаць вам: «Трымайцеся, мы разам з вамі», – сказаў Папа Рымскі.

Таксама ён прамовіў па-ўкраінску «Хрыстос уваскрос!», паведамляе Reuters.

Святлана Ціханоўская павіншавала беларусаў, якія адзначаюць Вялікдзень

РР belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны