У Менску пачынаюць адключаць ацяпленне ў жылых дамах

У Менску пачынаюць адключаць ацяпленне ў жылым фондзе. Аб гэтым паведамляе тэлеграм-канал Менскага гарвыканкаму.

Рукавіцы сохнуць на батарэі ў доме. Менск, Беларусь. Фота: Белсат

У сталічным жылым фондзе з 17 красавіка пачынаецца адключэнне ацяплення ў сувязі з заканчэннем ацяпляльнага сезону.

«З сённяшняга дня ў Менску адключаюць ацяпленне ў спажыўцоў другой чаргі: у жыллёвым фондзе, інтэрнатах, агульнагарадскіх лазнях, установах адукацыі (за выключэннем школьных і дзіцячых дашкольных устаноў), тэатрах», – гаворыцца ў паведамленні.

Спынення падачы цяпла адбываецца ў некалькі этапаў. Найперш ацяпленне выключаюць на прадпрыемствах, у грамадскіх і адміністрацыйных будынках. Затым такія работы праводзяцца ў жылфондзе. На заключным этапе адключаць батарэі ў гасцініцах, бібліятэках, архівах, музеях, сацыяльных і медычных установах, школах і дзіцячых садах.

Сёлетні ацяпляльны сезон пачаўся 20 верасня 2022 года і доўжыўся амаль 7 месяцаў.

Антон Тачняк belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны