З наступнага месяца пенсіі ў Беларусі павысяць на 5%

З 1 траўня пенсіі ў Беларусі павысяцца ў сярэднім на 5 працэнтаў. Адпаведны ўказ 17 красавіка падпісаў Аляксандр Лукашэнка, паведамляе ягоная прэс-служба.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Белсат

Павышэнне закране ўсе віды пенсіяў: працоўныя, па ўзросту, з нагоды страты карміцеля і за выслугу гадоў.

«У траўні выдаткі на выплату пенсій складуць 1,5 млрд рублёў, з іх 78 млн рублёў на іх павышэнне паводле ўказу», – сказана ў паведамленні.

Атрымальнікамі працоўных пенсіяў з’яўляюцца 2,3 млн чалавек.

Алена Рувіна belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны