Мастак Дэ Лёс адмыслова для «Белсату» рыхтуе ўласную падборку галоўных падзеяў апошніх дзён вясны.
З набліжэннем лета беларусы традыцыйна рыхтуюцца да планаванага адключэння гарачай вады.
«Які сэнс, калі цягам года ў іх усё ломіцца», – задаецца пытаннем наш мастак.
Сяргей Ціханоўскі – ужо год за кратамі. У чэрвені 2020 года падчас ператрусу на лецішчы ў Гомельскай вобласці следчыя знайшлі за канапаю 900 тысяч долараў. Палітвязень сцвярджае, што не мае ніякага дачынення да гэтых грошай. Падатковая інспекцыя, у сваю чаргу, патрабуе выплаціць з іх падатак. Паводле пастановы дзяржаўнага органу, Ціханоўскі мусіць заплаціць у бюджэт 257 992 руб. 72 кап.
Аляксандр Лукашэнка пракаментаваў грамадскую ініцыятыву збору сродкаў на аднаўленне касцёлу ў Будславе, які пацярпеў ад пажару. Паводле Лукашэнкі, «без дзяржавы ўсё роўна нічога не атрымаецца».
Чальцу Каардынацыйнай рады і штабу Віктара Бабарыкі Марыі Калеснікавай выставілі канчатковае абвінавачанне. Агулам Калеснікавай пагражае да 12 гадоў турмы.
Паводле Міністэрства аховы здароўя, беларуская вакцына ад COVID-19 ужо зробленая. Праўда, пакуль няма гаворкі пра масавую вакцынацыю прэпаратам.
Малюнкі Дэ Лёс belsat.eu