У Беларусі падаражэе дзіцячае харчаванне

Камісія па пытаннях дзяржаўнага рэгулявання цэнаўтварэння пры Савеце міністраў дазволіла гандлю ў Беларусі ўзняць кошты на дзіцячае харчаванне.

Узняцце коштаў зацверджана пратаколам ад 14 траўня.

Дзіцячае харчаванне. Фота: ealeinik.ru

Гандлёвая надбаўка на дзіцячае харчаванне не павінна перавышаць 15 працэнтаў.

«З 14 траўня суб’екты гандлю могуць павялічыць цэны на дзіцячае харчаванне суразмерна цэнах, павышаных вытворцамі (імпарцёрамі) па раней дзейных пратаколах, з захаваннем прымяняецца гандлёвай надбаўкі ў памеры не вышэй за 15%», – удакладняюць у МАРГ.

Апошні раз Міністэрства антыманапольнага развіцця і гандлю Беларусі дазваляла паднімаць цэны на прадукты дзіцячага харчавання ў сакавіку гэтага года.

На менскі праспект Незалежнасці вяртаюць тралейбусы

Алена Рувіна belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны