Выдавец Янушкевіч правёў ноч у РУУСе

Пасля пагрому кнігарні з ім знікла сувязь, паведамляе радыё «Свабода».

Выдавец Андрэй Янушкевіч. Фота: Свабода

16 траўня адбылося адкрыццё кнігарні «Кнігаўка» выдаўцом Андрэем Янушкевічам. Спачатку кнігарню наведалі працаўнікі дзяржаўных СМІ, а потым – сілавікі, якія і ўчынілі ператрус.

Пасля ператрусу знікла сувязь з дырэктарам Андрэем Янушкевічам і працаўніцай кнігарні Настай Карнацкай.

Вядома, што Андрэй ноч правёў у Першамайскім РУУС. У судах няма інфармацыі, ці будуць разглядацца адміністрацыйныя справы Янушкевіча і Карнацкай.

Першы дзень працы кнігарні «Кнігаўка». Крытыка Азаронка і ператрус пасля абеду

МГМ, belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны