Адвакат Анджэя Пачобута не прайшоў атэстацыі

Аляксандр Бірылаў – абаронца журналіста Анджэя Пачобута – праходзіў атэстацыю адвакацкай камісіі 16 чэрвеня. Вердыкт Мінюсту: недастатковая кваліфікацыя, каб працягваць адвакацкую дзейнасць.

Аляксандр Бірылаў. Фота: albirilov/Facebook

Бірылава раней ужо накіроўвалі на пераатэстацыю – у 2021 годзе. Тады камісія прызнала, што дзейнасць адваката не адпавядае патрабаванням заканадаўства. У выніку абаронцы прызначылі яшчэ адную атэстацыю праз 6 месяцаў. У лістападзе 2021 года і ў снежні 2022 года Бірылаў праходзіў пераатэстацыю, вынікам якой ізноў стала адтэрмінаванне здачы.

Каб сталі «маўклівымі спецыялістамі». Як улады помсцяць адвакатам за іх прафесійную дзейнасць

Аляксандр Бірылаў працуе адвакатам больш за 26 гадоў. Спецыялізуецца на цывільным і крымінальным праве. Абараняў палітвязня, журналіста і актывіста Саюзу палякаў Анджэя Пачобута, журналістаў, працаўнікоў незалежнай газеты «Пагоня» Міколу Маркевіча і Паўла Мажэйку, старшыню прадпрымальцкага страйкаму Валера Леванеўскага, палітвязняў Ігара Банцэра і Сяргея Рымшу, рэдактара Hrodna.life Аляксея Шоту, працаўніка ІТ-галіны Уладзіміра Родчанку, журналіста Дзяніса Івашына.

Хто будзе бараніць адвакатаў?

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны