Эстонія не будзе накіроўваць новага амбасадара ў Беларусь

Прызначэнне амбасадара ў Беларусі было б маўклівым прызнаннем прэзідэнцтва Аляксандра Лукашэнкі, лічаць у Эстоніі, піша ERR.News.

Ева-Марыя Лійметс, міністарка замежных справаў Эстоніі. Фота: ERR

«Дыпламат, прызначаны на пасаду амбасадара Эстоніі ў Беларусі, у канчатковым выніку не будзе займаць гэтую пасаду, – заявіла міністарка замежных справаў Эстоніі Ева-Марыя Лійметс. – Гэта было б маўклівым прызнаннем прэзідэнцтва Аляксандра Лукашэнкі і цалкам недарэчна, бо ні Эстонія, ні ЕЗ не прызнаюць вынікаў беларускіх прэзідэнцкіх выбараў у жніўні мінулага года, якія былі адзначаныя масавымі фальсіфікацыямі».

Эстонія не лічыць Аляксандра Лукашэнку легітымным кіраўніком дзяржавы, кажа Лійметс, таму ўручэнне амбасадарам даверчых лістоў не адбудзецца.

Беларусь высылае пасла Латвіі разам з усім дыпламатычным персаналам. Латвія адказала тым жа

Ліймест прадставіла шэраг магчымых альтэрнатываў поўнвартаснаму дыпламатычнаму прадстаўніцтву. Гэта можа быць прызначэнне часовага паверанага ў справах, захаванне пасла, які будзе працаваць з Таліна і, адпаведна, не будзе ўручаць даверчыя лісты ці працягунуць працу амбасады з меньшай колькасцю працаўнікоў без новых прызначэнняў.

Афіцыйны Менск да мінімуму скарачае дыппрадстаўніцтва Літвы ў Беларусі

Менск на пачатку ліпеня загадаў Літве, а раней – Латвіі зменьшыць колькасць консульскіх супрацоўнікаў амбасадаў да аднаго.

ГГ, belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны