Оляф Шольц рыхтуе немцаў да таго, што санкцыі супраць Расеі давядзецца захоўваць працяглы час

Канцлер Нямеччыны Оляф Шольц настройвае немцаў на тое, што санкцыі ў дачыненні Расеі працягнуцца яшчэ доўгі час і гэты курс будзе суправаджацца эканамічнымі цяжкасцямі, але «неакаланіяльны» курс Крамля павінен быць спынены любой цаной.

Пра гэта Шольц напісаў у калонцы для «Frankfurter Allgemeine Zeitung», паведамляе «Deutsche Welle».

«Тое, што нам, магчыма, давядзецца захоўваць нашыя санкцыі цягам доўгага часу, было зразумела з самага пачатку», – піша кіраўнік нямецкага ўраду. Ён падкрэсліў, што Пуціну павінна быць зразумела: у выпадку ўсталявання міру на навязаных Расеяй умовах не будзе адмененая ніводная штрафная захада.

Зяленскі: «Нам патрэбная ад канцлера Шольца пэўнасць у тым, што яны падтрымліваюць Украіну»

Канцлер папярэджвае, што калі цяпер не даць адпору агрэсіі Пуціна ва Украіне, яна будзе працягвацца, і адзначае, што NATO ўжо не выключае магчымасці нападу Расеі нават на тэрыторыі Альянсу.

«Калі дазволіць, каб гэта сышло Пуціну з рук, значыць, сіла можа парушаць закон практычна без наступстваў. Тады, як вынік, наша ўласная свабода і бяспека таксама апынуцца пад пагрозай», – сцвярджае Шольц.

Ён прызнаў, што санкцыі супраць РФ будуць мець наступствы для Нямеччыны: «Гэты шлях няпросты, нават для такой моцнай і квітнеючай краіны, як наша. Нам спатрэбіцца вялікая вытрымка».

Bloomberg: Беларусь упершыню абагнала Нямеччыну ў пастаўках тавараў у Расею

Глеб Нержын belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны