Улады Беларусі прыдумалі, як павялічыць інфляцыю, скараціць асартымент і зменшыць паступленні ў бюджэт

Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю прапануе ўвесці істотныя змены па рознічным гандлі. Прапановы ведамства апублікаваныя на Прававым форуме Беларусі. Абмеркаванне законапраекту працягваецца па 26 жніўня.

Прадукты харчавання ў Беларусі. 26 красавіка 2022 года. Фота: Белсат

Сярод іншага, чыноўнікі прапануюць абмежаваць 5% сукупныя бонусы, якія гандаль атрымлівае ад вытворцаў і пастаўшчыкоў харчовых тавараў, бо такія бонусы не могуць прапанаваць беларускія вытворцы, а праз гэта зніжаецца доля айчынных тавараў у продажы.

Пры гэтым МАРГ прызнае, што з прычыны абмежавання бонусаў гандлёвыя сеткі будуць падвышаць раздробныя кошты на іншыя тавары, каб «захаваць аб’ём выручкі на ранейшым узроўні і забяспечыць станоўчы ўзровень рэнтабельнасці». У выніку, падкрэсліваецца ў законапраекце, разгоніцца інфляцыя, скароціцца асартымент тавараў, пагоршыцца гандлёвае абслугоўванне, вырасце імпарт. Таксама можа знізіцца фінансавая ўстойлівасць і платаздольнасць арганізацыяў гандлю аж да банкруцтва, знізіцца раздробны тавараабарот і падатковыя паступленні ў бюджэт ды зʼявіцца ценявыя разлікі.

Апроч таго, прапануецца дазволіць чыноўнікам аператыўны абмяжоўваць продаж асобных тавараў, калі на іх будзе ажыятаж або дэфіцыт.

Для гандлёвых цэнтраў, рынкаў, гандлю і грамадскага харчавання хочуць адмяніць узгадненне з мясцовымі ўладамі рэжыму працы пасля 23.00 і да 7.00. Пакінуць яго плануюць толькі для гандлёвых абʼектаў і абʼектаў грамадскага харчавання, у якіх прадаюць алкаголь.

«Як мёртваму паможа». У Мінэканомікі распавялі, як ратуюць эканоміку. У эканаміста іншая выснова

Якуб Хруст belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны