У Беларусі 17 верасня ўпершыню адзначаюць Дзень народнага адзінства

Дзень народнага адзінства, які з гэтага года стаў дзяржаўным святам, прымеркаваны да гадавіны польскага паходу Чырвонай арміі, пачатага 17 верасня 1939 года. Тады савецкія войскі перайшлі праз польскую мяжу і ўступілі ў Другую сусветную вайну. У вынік Заходнюю Беларусь далучылі да Беларускай ССР.

Савецкія войскі мінаюць мяжу Польшчы 17 верасня 1939 года. Фота: Wikipedia

Але дасюль існуе шмат спрэчных момантаў наконт гэтай даты. Тады Савецкі Саюз парушыў польска-савецкі пакт аб ненападзенні, а агрэсія СССР супраць Польшчы была адною з дамоўленасцяў, якія прагаворвалася ў сакрэтным пратаколе нямецка-савецкага пакту Рыбэнтропа – Молатава.

Дзень прымусовага адзінства

Прапановы прызначыць 17 верасня Днём народнага адзінства прагучалі на VI Усебеларускім народным сходзе ў лютым гэтага года. Тады Аляксандр Лукашэнка падтрымаў ініцыятыву і ўжо ў пачатку чэрвеня падпісаў адпаведны ўказ аб заснаванні новага дзяржаўнага свята.

Падчас «Вялікай размовы» 9 жніўня дэпутат Палаты прадстаўнікоў Алег Гайдукевіч прапанаваў Лукашэнку абвесціць 17 верасня выходным днём, аднак той не пагадзіўся, маўляў, столькі выходных, як у нас, няма нідзе, і пастанавіў пакінуць свята працоўным днём.

У цэнтры пры мікрафоне – Алег Гайдукевіч, «Вялікая размова» 9 жніўня. Фота: belta.by

Напярэдадні Дня народнага адзінства Лукашэнка падпісаў указ аб памілаванні 13 чалавек. Пры гэтым некаторым з іх не далі поўнай амністыі, а замянілі пазбаўленне волі накіраваннем у папраўчыя ўстановы адкрытага тыпу («хімію»).

Сталі вядомыя прозвішчы ўсіх 13 памілаваных палітвязняў

АД belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны