ЕЗ гатовы заняцца чарговым пакетам санкцыяў супраць рэжыму Лукашэнкі

У апублікаванай заяве саміту ЕЗ гаворыцца, што Еўрапейская рада ўважліва сочыць за хутчэйшаю рэалізацыяй забаронных захадаў пасля зацвярджэння пятага санкцыйнага спісу, а таксама «пра гатовасць прыняць новыя санкцыі ў выпадку неабходнасці».

Еўрапейская рада заявіла пра падтрыманне мігрантаў у іхным вяртанні дадому з тэрыторыі Беларусі.

У ЕЗ таксама заклікалі вызваліць усіх палітычных вязняў і спыніць рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасці ды незалежных медыяў.

Лідары 27 краінаў ЕЗ асудзілі дзеянні Менску ў «інструменталізацыі мігрантаў ды ўцекачоў», у выніку чаго на мяжы з ЕЗ утварыўся гуманітарны крызіс.

Новы скандал з абыходам санкцыяў: давялося апраўдвацца МЗС Эстоніі

МГМ, belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны