У зняволенні моцна пагоршыўся стан здароўя мастака Генадзя Драздова

64-гадовага палітвязня, мастака Генадзя Драздова пастаянна змяшчаюць у карцар, яго стан здароўя ў няволі моцна пагоршыўся. Пра гэта паведамляе «Позірк».

Паводле суразмоўцы выдання, мужчыну пастаянна змяшчаюць у карцар.

«[Перакідваюць] з карцара ў карцар, прамярзае, мае завысокі ціск, а таблетак не даюць», – адзначыла крыніца. Яна дадала, што «мастак зусім у крытычным стане, нават складае тастамент».

Генадзь Драздоў – былы кіраўнік зліквідаванай творчай суполкі «Пагоня» ў Беларускім саюзе мастакоў.

Быў затрыманы ў жніўні 2022 года і арыштаваны на 15 содняў. Пасля арышту не выйшаў на волю – у дачыненні да яго завялі крымінальную справу за ўдзел у пратэстах у 2020 годзе (арт. 342 Крымінальнага кодэксу). Пасля абвінавачанне было перакваліфікаванае на «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 1 арт. 361-4 КК).

4 траўня 2023 года Менгарсуд прысудзіў палітвязню тры гады пазбаўлення волі. Паводле звестак праваабаронцаў, мастак адбывае тэрмін у магілёўскай турме № 4.

Мастак, перформер, акцыяніст, палітвязень. Памёр Алесь Пушкін, які нічога не баяўся, акрамя Бога

Глеб Нержын belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны