Папа Рымскі перавёў € 100 тыс. мігрантам на беларускай мяжы

Мігрантам, якія застаюцца на беларска-польскай мяжы, Папа Рымскі Францішак перавёў € 100 тыс. Пра гэта паведамляюць «Vatican News».

Адзначаецца, што пантыфік «вырашыў накіраваць унёсак памерам € 100 тыс. на карысць групаў мігрантаў, якія апынуліся паміж Польшчай і Беларуссю, а таксама на дапамогу «Caritas Polska» для пераадолення надзвычайнай міграцыйнай сітуацыі на мяжы паміж дзвюма краінамі».

Куды канкрэтна будуць накіраваныя гэтыя грошы, не ўдакладняецца.

БТ: У «Брузгах» засталося каля 500 мігрантаў. А куды падзеліся астатнія?

Невядома таксама, ці звязаны перавод грошай з нядаўнім візітам у Ватыкан намесніка міністра замежных справаў Беларусі Сяргея Алейніка. Паводле МЗС Беларусі, 10–11 студзеня беларускі чыноўнік прыняў удзел ва ўрачыстай навагодняй аўдыенцыі Папы Францішка для дыпламатычнага корпусу, правёў перамовы з Дзяржаўным сакратаром Ватыкану, кардыналам П’етра Паралінам і з генеральным сакратаром у міжнародных сувязях каталіцкага Мальтыйскага ордэну Стэфана Ронка.

Таксама былі анансаваныя сустрэчы Алейніка з сакратаром у стасунках з дзяржавамі Дзяржаўнага cакратарыятe Ватыкану, арцыбіскупам Полам Рычардам Гэлагерам і са старшынём Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству, кардыналам Куртам Кохам. Але ці адбыліся яны, не ўдакладнялася.

МГ belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны